1⃣4⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Пакроў.

📌 Праваслаўная царква святкуе Пакрава Прасвятой Багародзіцы

🎭 Народныя традыцыі

🔸Багародзіцу лічылі заступніцай земляробства.
🔸Казалі: «Да Пакрова - восень, пасля Пакрова - зіма надыходзіць».
🔸Напярэдадні свята ў хатах наводзілі парадак.
🔸У гэты дзень першы раз тапілі печ.
🔸З гэтай нагоды пяклі бліны.
🔸 Вытокі звычаю печ бліны на Пакроў звязаны з культам продкаў і шанаваннем усіх памерлых сваякоў.
🔸 Па павер'і, душы продкаў насяляюць куты хаты і ахоўваюць жыллё ад усяго благога.
🔸З Пакрова пачыналася вясельная пара.
🔸Дзяўчаты, якія мараць хутчэй выйсці замуж, ішлі ў царкву і ставілі святочную свечку.
🔸Паводле легенды, хто раней свечку паставіць, той і замуж раней выйдзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Які Пакроў, такая і зіма будзе.
🔹Снег выпаў - і на Каляды ён будзе ісці.
🔹Да Пакрова бяроза і дуб цалкам лісце скінулі - зіма будзе цёплай.
🍰 Народжаныя 14 кастрычніка надзелены стрыманасцю. Насіць ім варта алмаз.