1⃣ верасня адзначаецца народнае свята Андрэй-страцілат.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Андрэя і Фёклы.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Да гэтага часу паспявалі морква і буракі.
🔸 Адсюль і другая назва дня - Фёкла-бурачніца.
🔸Па народных прыметах гэтага дня прадказвалі надвор'е на бліжэйшыя тры месяцы.
🔸 У дапятроўскія часы ў гэты дзень адзначалі Новы год.
🔸1 верасня ладзілі народыя гулянні.
🔸 Сустрэча Новага года адбывалася ноччу.
🔸Сваякі і госці збіраліся разам.
🔸 Усе абдымаліся, трохразова адзін аднаго цалавалі, віншавалі з надыходам Новага года.
🔸Нашы продкі прасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі.
🔸Пасля гэтага будавалі планы на будучы год, маліліся Богу і прасілі дапамогі.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Паўднёвы вецер - да добрага ўраджаю аўса.
🔹Якое надвор'е 1 верасня, такая і восень будзе.
🔹Туман з раніцы - зіма снежнай будзе.
🎂 Народжаным 1 верасня дадзена адмысловая мудрасць. Насіць ім варта агат.