3⃣1⃣ мая адзначаецца народнае свята Фядот Аўсянік.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень памяці пакутніка Феадоціяй і сямі пакутніц.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Фядота лічылі памочнікам вясны і казалі: «Прыйдзе Федот - апошні ліст дуб разгорне».
🔸Аўсянікам назвалі таму, што па дубе меркавалі пра будучы ўраджай аўса.
🔸Калі да Фядота дуб разгорне лісце, то ўраджай яравых будзе добрым.
🔸 Калі раптам з дуба пачынала ападаць зялёнае лісце, гэта прадказвала галодны год.
🔸Дуб нашы продкі шанавалі асабліва.
🔸Дрэва лічылася сімвалам магутнасці, сілы, славы і трывалай веры.
🔸Пад дубам здзяйснялі шлюбныя цырымоніі: маладым трэба было ўзяцца за рукі і тры разы абысці дрэва.
🔸Такі саюз лічыўся змацаваным навечна.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹 Сонца на заходзе чырвонае - да ветраных дзён.
🔹Калі раса багатая, то ліпень будзе вельмі гарачы.
🔹 З вечара кнігаўкі раскрычаліся - надвор'е будзе ясным.
🎂 Народжаным 31 мая наканавана доўгае жыццё. Насіць ім варта бурштын.