9️⃣ красавіка за тыдзень да Вялікадня адзначаецца
Вербная нядзеля.
📌 У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да
Уваходу Хрыста ў Іерусалім, дзе яго сустракалі пальмавымі галінкамі.
🎭 Народныя традыцыі 🔸Сімвалам свята ў беларусаў
лічыцца вярба.
🔸Яе
галінкі абавязкова
асвячаюцца ў храмах і беражліва
захоўваюцца.
🔸 Лічыцца, што асвячоная вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі і абараняе ад нячыстай сілы.
🔸Прынята пасля асвячэння вербачак
сцябаць імі адзін аднаго,
прыгаворваць: «Не я б'ю — вярба б'е. За тыдзень — Вялікдзень».
🔸Галінкі вярбы
брaлi з сабой
у поле на «засеўкі», на Юр'е, на зажынкі...
🔸Выстаўлялі на акно, каб адагнаць навальніцу.
🔸Білі кожны кут у хаце, каб засцерагчыся ад пажару.
🔸Пупышкамі вярбы
лячылі ад бясплоднасці, алкагалізму.
Яшчэ больш чытайце
тут. 📚 У народзе кажуць 🔹Сонечнае надвор'е - год будзе ўраджайным.
🔹Калі ідзе дождж, пачатак траўня будзе дажджлівым.
🔹Вярба заквітнела - да цёплых дзён.
🎂 Народжаныя 9 красавіка
шчырыя, добрыя людзі. Насіць ім варта
ямшу.