2️⃣3️⃣ мая адзначаецца народнае свята Сіманаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання апостала Сымона.

🎭 Народныя традыцыі

🔸23 мая лічыўся добрым днём для збору лекавых раслін.
🔸Каб яны мелі гаючую сілу, збіралі іх з выкананнем розных абрадаў.
🔸Чалавек павінен быў старанна вымыцца і надзець чыстую бялізну.
🔸Каштоўныя травы належыла зрываць праз хусткі і ручнікі.
🔸Знаўцы капалі маладыя гаючыя карэнні, запасаліся драўлянай карой.
🔸У кожнай сям'і былі свае надзейныя сродкі ад хвароб, здабытыя ў навакольных лугах і лясах.
🔸Лічылі: у гэты дзень Зямля «адпачывае», таму яе нельга араць, капаць, баранаваць.
🔸Верылі: прайсці па зямлі босымі нагамі - яна можа падзяліцца сваёй сілай.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Дождж ідзе доўга - летні сезон будзе непагодлівым.
🔹Вецер падчас дажджу - чакай добрага надвор'я.
🔹Раніцай пчолы весела і хутка лётаюць - дзень будзе сонечным.
🎂Народжаныя 23 мая звычайна дажываюць да глыбокай старасці. Насіць ім варта хрызапраз.