1⃣6⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Дзяніс Пазімні.

📌 Праваслаўная царква ў гэты дзень успамінае апостала Дыянісія.

🎭 Народныя традыцыі

🔸 Лічылі, што гэты дзень за сабой зіму цягне.
🔸Па ўяўленні нашых продкаў з 16 кастрычніка пачыналася глыбокая восень.
🔸Гэта час лістападу, першых снегападаў, замаразкаў і адлёту птушак.
🔸Казалі, што ў гэты час на зямлю выходзяць ліхаманкі - злыя духі, якія выклікаюць хваробы.
🔸Найлепшым сродкам ад іх лічылі асінавую кару, якую належыла заўсёды насіць з сабой.
🔸У хаце звычайна трымалі асінавае палена.
🔸16 кастрычніка асцерагаліся сурокаў.
🔸Супраць іх выкарыстоўвалі лук, часнок, рэдзьку і соль.
🔸Меркавалі, што пах часнаку і лука палохае нячыстую сілу.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Аблокі цёмныя і плывуць нізка - хутка будзе пахаладанне і снегапад.
🔹Галкі збіраюцца ў зграі - будзе ясна і цёпла.
🔹Вераб'і пералятаюць з месца на месца - хутка наступіць непагадзь.
🎂 Народжаныя 16 кастрычніка валодаюць дарам лекавання. Насіць ім варта гранат.