💫Сузор’е МАЦІ

***
Дарога -
Шэрая бясконцая нітка
з вузламі памяці.
З гэтай ніткі маці
На прызбе старой хаты
Вяжа і вяжа сустрэчы
І радуецца,
Калі скрыпнуць весніцы,
Калі пачуе знаёмыя крокі,
Калі зможа хоць на хвіліну
Адкласці пруткі
І прынесці на стол пачастунак:
Збан жывой вады - квасу -
І толькі што выцягнуты з печы
Хлеб -
акраец жнівеньскага сонца.
Максім
Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект