2⃣5⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Фоця Паветкавы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Фоція.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Гэты дзень быў звязаны з уборкай нежылых памяшканняў.
🔸У народзе такія пабудовы называлі паветкай.
🔸 Усё абсталяванне, якое выкарыстоўвалі для летніх палявых работ, рамантавалі і хавалі да наступнага года.
🔸Гаспадары абкурвалі павеці ладанам і крапілі святой вадой.
🔸 Памяшканне для жывёлы ўцяплялі: канапацілі шчыліны, высцілалі падлогу саломай.
🔸Існуе павер'е, што ў гэты дзень дамавік любіць гарэзнічаць на адрынах.
🔸На гарышча ў гэты дзень не хадзілі, каб не патрывожыць дамавіка.
🔸Дзяўчаты на Фоція хадзілі ў царкву і маліліся святому, каб у сне даведацца, хто будзе мужам.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Яснае і цёплае надвор'е - да добрага ўраджаю белых грыбоў.
🔹Шмат расы - да яснага надвор'я.
🔹Кошка старанна мыецца - да цяпла.
🎂Народжаным 25 жніўня ўласціва задуменнасць і ўтоенасць. Насіць ім варта чорны агат.