3⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ануфрый Маўклівы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Ануфрыя Пячэрскага.

🎭 Народныя традыцыі

🔸На Ануфрыя нашы продкі ладзілі засекі, рыхтавалі ў свірнах месцы для збожжа.
🔸Засекі адчынялі, прасушвалі і вычышчалі, мянялі ў іх гнілыя дошкі, перасцілалі падлогу.
🔸У памяць Ануфрыя Маўклівага працавалі моўчкі.
🔸 З маўчаннем звязана шмат абрадаў.
🔸Маўчалі падчас здзяйснення варажбы, лячэння.
🔸Рабілі гэта для таго, каб духі не праніклі ў чалавека і не нанеслі шкоды.
🔸 Забаранялася размаўляць падчас навальніцы.
🔸Сяляне не размаўлялі, калі выязджалі першы раз у поле.
🔸Жанчыны моўчкі замешвалі цеста для хлеба.
🔸Парушэнне забароны на маўчанне каралася нематой і хваробамі.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Ноч халодная - зіма будзе марозная і ранняя.
🔹Навальнічныя дажджы - да доўгай і сырой восені.
🔹Павук павуцінне не пляце - будзе дождж.
🎂 Народжаныя 3 жніўня заўсёды дасягаюць пастаўленай мэты. Насіць ім варта карал.