2⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ільін дзень.

📌У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Iльі.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Па народным уяўленні, Ілья - апякун земляробства i абаронца ад нячыстай сiлы.
🔸Святому прыпісвалі ўладу над громам, навальніцай, маланкай, ветрам і дажджом.
🔸Казалі: "Прыйшоў Iлля - нарабiў гнiлля".
🔸У гэты дзень не працавалі.
🔸Верылі, што прарок мог спалiць маланкай паселiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай.
🔸Пасля Iльi забаранялася купацца ў рэках i азёрах.
🔸 Верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iльі ў вадзе i могуць зацягнуць чалавека на дно.
🔸 Лічылі, што дажджавая вада 2 жніўня набывае гаючыя ўласцівасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Убачыць зграю птушак - хутка будуць дажджы.
🔹У гэты дзень няма ападкаў - будзе шмат пажараў.
🔹Ідзе дождж - такое ж надвор'е будзе на працягу некалькіх тыдняў.
🎂Народжаныя 2 жніўня змогуць знаходзіць падземныя скарбы і адводзіць нячыстую сілу. Насіць ім варта бурштын.