8⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Бабіны кашы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання Сабора Прасвятой Багародзіцы.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Свята было прысвечана бабкам-павітухам і парадзіхам.
🔸Прынята было варыць кашы і частаваць гасцей.
🔸 У некаторых мясцовасцях хадзілі ў госці да жанчын, якія нядаўна нарадзілі і прыносілі ім пірагі.
🔸 Працягвалі святкаваць Каляды.
🔸 У гэты дзень варажылі на вяселле, ураджай і далейшае жыццё.
🔸Дзяўчаты праводзілі калядную варажбу на наканаванага.
🔸У гэты дзень маленькіх дзяцей паднімалі вышэй галавы, каб яны раслі здаровымі і прыгожымі.
🔸Калі прыходзілі госці, то абавязкова іх запрашалі ў хату і частавалі.
🔸Тады ўвесь год будзе дастатак.
🔸8 студзеня выносілі з хаты хлам і біты посуд і верылі, што гэта прынясе шчасце.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Снег да рук прыліпае - да цяпла.
🔹Калі зяблікі заспявалі, хутка пацяплее.
🔹Паўночны вецер - да марозу.
🎂 Народжаныя 8 студзеня добрыя гаспадары. Насіць ім варта турмалін.