Наш Первомайский образовательный
1.34K subscribers
93.9K photos
4.23K videos
49 files
4.21K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
🙏22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа🔥

💫Актывісты гімназіі 9 прымаюць актыўны ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці!💐

Навучэнцы разам з педагогамі👫 ўсклалі кветкі да мемарыяльных аб'ектаў на Усходніх могілках,  хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, каго забрала ваеннае ліхалецце🔥💐 .

☝️Гэтым самым мы👫 👩🏻‍💼 аддалі даніну памяці ўсім, хто загінуў за мір, свабоду і незалежнасць нашай Беларусі.💚❤️

⭐️Мы помнім❗️⭐️

#гімназія9
#дзень_усенароднай_памяці
📸ФОТАФАКТ

📍Актывісты гімназіі 9, удзельнікі гарадскога патрыятычнага праекта "Мой фильм о войне",📽️🔥 прымаюць удзел у адкрытым дыялозе "Моладзь памятае", прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа,🎖️🔥 які ў гэтыя хвіліны праходзіць у музеі Вялікай Айчыннай вайны.🏢

#гімназія9
#дзень_усенароднай_памяці
#моладзь_памятае
📸ФОТАФАКТ

👌У гэтыя хвіліны ў кінатэатры "Піянер" напярэдадні Дня народнага адзінства праходзіць дэманстрацыя мастацкага фільма "На другім беразе" і сутрэча гледачоў са стваральнікамі кінастужкі.🎥

☝️Гімназія 9 падчас дадзенага мерапрыемства на выставе "Я і мая Беларусь"❤️💚 прэзентуе тэматычную экспазіцыю "Генацыд беларускага народа". 🎖🕯

🕊Ты моцная адзінствам, мая Беларусь!🇧🇾

#гімназія9
#генацыд
#дзень_народнага_адзінства
❤️У адзінстве сіла кожнага народа❤️

1️⃣7️⃣ верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства!💚❤️

📝Напярэдадні свята ў гімназіі 9 прайшла дыялогавая пляцоўка "Дзень народнага адзінства: ад мінулага да сучаснага!"🤝

🇧🇾"Наша краіна - наш родны дом. 🕊Беларусь заўсёды славілася добрымі традыцыямі, паважлівымі адносінамі паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. 📖Гісторыя дзяржавы стваралася многімі пакаленнямі беларусаў. І сёння наш народ 👩‍🌾працягвае пісаць сваю гісторыю на новым этапе развіцця!"- падкрэсліла дырэктар гімназіі Т.І.Касцюк.

👌Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі: гвардыі старшы лейтэнант Алег Валянцінавіч Куліковіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце мотастралковай роты 339 асобнага механізаванага батальёна 120 асобнай механізаванай брыгады і настаўнік гісторыі Г.А.Качаванава.

🤝Адзінства – гэта найвышэйшая, самая магутная асалода, якую толькі магчыма адчуць. ❤️💚

#гімназія9
#дзень_народнага_адзінства
#дыялогавая_пляцоўка
❤️💚ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

🕊Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. 🇧🇾

💚 Святочны дзень гімназіі 9 пачаўся з урачыстай лінейкі,🎤якая па традыцыі пачалася з вынасу дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання дзяржаўнага гімна.

❤️Ганаровымі гасцямі лінейкі сталі: гвардыі старшы лейтэнант Алег Валянцінавіч Куліковіч, намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце мотастралковай роты 339 асобнага механізаванага батальёна 120 асобнай механізаванай брыгады, гвардыі прапаршчык Ірына Сяргееўна Аўдзевіч, псіхолаг батальёна, гвардыі прапаршчык Андрэй Аляксеевіч Раброў, вайсковец Ваеннай акадэміі.

💚Дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк у прывітальным слове адзначыла, што ўсталяванне Дня народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.🌾🌼

🕊Ты моцная адзінствам, мая Беларусь!🇧🇾

#гімназія9
#дзень_народнага_адзінства
❤️💚 «МЫ, БЕЛАРУСЫ — МІРНЫЯ ЛЮДЗІ»
дыялогавая пляцоўка са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі- Міхаілам Паўлавычам Пазняковым з вучнямі 8 "Б" класа сярэдняй школы 137 г.Мінска


Дзень адзінства народа майго-
Дзень прызнання ў любові краіне,
Дзе вышэй, даражэй усяго
Мір, і праца, і нашы святыні...

#СШ137_бiблiятэка10
#дзень_народнага_адзiнства
⚡️Дзейнічай правільна ⚡️

💥Для навучэнцаў гімназіі 9 прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Шаміч П.А.☝️Гімназісты праглядзелі відэаматэрыялы з тэлеграм-канала "STOPнаркотык",👆 яшчэ раз абмеркавалі адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.🚫🚭
💥 Паліна Алегаўна таксама нагадала навучэнцам правілы бяспечных паводзін падчас зімніх канікул.☃️

💥 Для педагогаў гімназіі інспектар правяла інструктаж па выкананні правілаў бяспечных паводзін ва ўстанове адукацыі, нагадала алгарытм дзеянняў у экстранай сітуацыі.📌

#гімназія9
#прафілактыка
#дзень_інспектара
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚У міжнародны дзень роднай мовы выхаванцы сярэдняй групы  Дзіцячага сада N495 г.Мінска "Буслік" падрыхтавалі вершы на беларускай мове.

#дзіцячы_сад_495
#дзень_роднай_мовы
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб".

У Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе
1⃣9⃣0⃣ г.Мінска прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Вучні школы прынялі ўдзел у гульні для юных філолагаў і вусным часопісе "Гімн роднай мове". Экскурс ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, конкурс чытальнікаў , знаёмства і праца са слоўнікамі, складанне букета для беларускай мовы, разнастайныя конкурсы - усё гэта надоўга запомніцца і застанецца ў сэрцах юных беларусаў.

#сш190
#дзень_роднай_мовы