Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.1K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Абласны інклюзіўны фестываль “Запалі сваю зорку” адбыўся ў Дзяржынску

🎨 Адкрыццё фестывалю пачалося з прэзентацыі выставы лепшых творчых работ дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. На ёй прадстаўлены 23 раённыя і Жодзінская гарадская экспазіцыі, якія ўключаюць работы фіналістаў фестывалю ў намінацыях “Выяўленчае мастацтва” і “Прыкладная мастацкая творчасць”.

Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч павіншавала дзяцей і ўручыла ім дыпломы і значкі фестывалю.
Насычаным і адметным выйшаў пятнічны нумар “Настаўніцкай газеты”

🔻 У цэнтры ўвагі — падрыхтоўка і правядзенне цэнтралізаванага экзамену. Вашай увазе меркаванне міністра адукацыі Андрэя Іванца. А ў чарговым дадатку “Школа кіравання” — важнае аб ліцэнзаванні і правах суб’ектаў персанальных даных.

Акрамя таго, запрашаем азнаёміцца з думкамі ўдзельнікаў круглага стала, які прайшоў на базе “Настаўніцкай газеты” ў межах VIII Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў. Тэмай размовы стаў духоўны выбар чалавека, маральнасць прафесіі настаўніка.

Таксама прапануем увазе дзве новыя рубрыкі. Першая — “Я. Мы. Соцыум”, у межах якой пачынаем весці гаворку пра сацыяльную падтрымку педагогаў і навучэнцаў. У гэтым нумары чытайце пра настаўніцкую сям’ю з Піншчыны. А пад рубрыкай “Нам засталася спадчына” будуць размяшчацца матэрыялы пра аб’екты культурнай, гістарычнай спадчыны нашай краіны. Сёння запрашаем у падарожжа па Зэльвенскім раёне, які славіцца помнікамі архітэктуры. Прыемнага чытання!
Выязны семінар “Рэгіянальная сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: супрацоўніцтва, садружнасць, сутворчасць” у рамках супрацоўніцтва з Пскоўскім абласным цэнтрам дзіцячага і юнацкага турызму і экскурсій адбыўся на Віцебшчыне

🔻 Дырэктары і метадысты ўстаноў дадатковай адукацыі, спецыялісты, якія адказваюць за турыстычна-краязнаўчую работу ў сваім муніцыпалітэце, турысцкі актыў Пскоўскай вобласці азнаёміліся з вопытам работы беларускіх калег.

Насычаная праграма знаходжання расіян у паўночным рэгіёне пачалася з наведвання музея гісторыі развіцця адукацыі ў сярэдняй школе №16 Полацка. Пскавічы засталіся ў захапленні ад экспазіцыі, якая адлюстроўвае гісторыю, сучасныя дасягненні і творчасць педагогаў Полаччыны.

Станоўчыя эмоцыі гасцям падарыў майстар-клас “Кінезіялогія — гімнастыка для мозгу”, праведзены настаўнікам-метадыстам па фізічнай культуры і здароўі Святланай Рыбачонак. У сярэдняй школе № 1 удзельнікам семінара быў прадстаўлены рэгіянальны гісторыка-адукацыйны праект “Полацкі рубеж” ⬇️ .
Настаўніцкая
Выязны семінар “Рэгіянальная сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: супрацоўніцтва, садружнасць, сутворчасць” у рамках супрацоўніцтва з Пскоўскім абласным цэнтрам дзіцячага і юнацкага турызму і экскурсій адбыўся на Віцебшчыне 🔻 Дырэктары і метадысты…
⬆️ Вынікі сваёй дзейнасці прэзентавалі пошукавыя атрады навучэнцаў “Пошук” і “Следапыт”.

За круглым сталом у аддзеле турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі педагогі абмеркавалі шэраг прафесійных пытанняў і планы на будучы навучальны год, абмяняліся вопытам работы па патрыятычным, турыстычна-краязнаўчым напрамках. Кіраўнікі аб’яднанняў па iнтарэсах цэнтра падрыхтавалі шэраг цікавых майстар-класаў.

✔️ У завяршэнне для расіян былі арганізаваны экскурсіі па Полацку і ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Далей дэлегацыя з Пскова адправілася ў Віцебскі раён і абласны цэнтр, дзе госці азнаёмілася з работай музея “Гісторыя Заронаўскага краю” і Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, здзейснілі цікавую пешаходную экскурсію па славутых мясцінах горада. Супрацоўніцтва будзе працягвацца, намечаны шэраг сумесных праектаў у 2023 годзе.
"Ярмарку целевых мест" организовали в Могилевском государственном профессиональном лицее № 7

🛠 Профориентационное мероприятие посетили свыше 200 учащихся городских школ.

Совместно с родителями и педагогами старшеклассники знакомились с перечнем специальностей, особенностями обучения на условиях целевой подготовки, перспективами дальнейшего трудоустройства. Подростки смогли поговорить с представителями предприятий и организаций, выступающими заказчиками кадров, поучаствовать в мастер-классах по профессиям швея, парикмахер, лаборант химического анализа. Школьникам также показали творческую программу и провели для них экскурсию по музею профтехобразования Могилевской области.

✳️ По словам директора Ольги Чумаковой, подобные мероприятия организуются в лицее еженедельно. Внимание профориентационной работе позволяет учреждению в полной мере выполнять планы набора абитуриентов и привлекать мотивированных к обучению молодых людей.
Рэспубліканскі семінар-практыкум “Захаванне здароўя навучэнцаў — прыярытэтны напрамак работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі” прайшоў на базе сталічных школ

📍 Перад пленарным пасяджэннем з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца ўдзельнікі семінара змаглі азнаёміцца з сістэмай работы па здароўезберажэнні ў школах Ленінскага і Першамайскага раёнаў Мінска.

Настаўнікі пачатковай школы № 31 і сярэдняй школы № 111 падзяліліся вопытам выкарыстання на ўроках элементаў методыкі Базарнага, фізкультхвілінак для зняцця напружання вачэй з прымяненнем афтальматрэнажораў, моўнаматорных практыкаванняў пад крокавы рытм, экалагічных пано для развіцця ўяўлення дзяцей, работы за канторкамі для дынамічнай змены поз і інш. ⬇️ .
Настаўніцкая
Рэспубліканскі семінар-практыкум “Захаванне здароўя навучэнцаў — прыярытэтны напрамак работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі” прайшоў на базе сталічных школ 📍 Перад пленарным пасяджэннем з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца ўдзельнікі семінара змаглі…
⬆️ У 111-й школе педагогі азнаёміліся з выкарыстаннем здароўезберагальных тэхналогій на ўроках і перапынках, развіццёвай прасторай пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінета адаптыўнай фізічнай культуры з аўтарскімі распрацоўкамі, ацанілі магчымасці кабінета эргамеханатэрапіі для развіцця міжпаўшарных сувязей.

— Стварэнне здароўезберагальнай прасторы для навучэнцаў — адзін з найважнейшых прыярытэтаў, бо на працягу 11 гадоў нашы дзеці знаходзяцца ў школе, — адзначыў Андрэй Іванец. — Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне асобы чалавека. Наколькі сёння мы зможам стварыць адпаведныя ўмовы для таго, каб максімальна камфортна з улікам усіх санітарных норм і патрабаванняў арганізаваць навучанне і выхаванне, залежыць, які школьнік выйдзе са сцен установы адукацыі. Статыстыка нас не вельмі радуе. Калі вучні прыходзяць у 1 клас, то ў большасці дзяцей 1—2 група здароўя, а калі заканчваюць 11 класаў — карціна зусім іншая. Таму мы паспрабавалі зрабіць наш семінар практыка-арыентаваным. Хочацца ўбачыць крытычны погляд на нашу работу, каб разумець, над чым нам яшчэ неабходна працаваць.

📚 Падчас пленарнага пасяджэння яго ўдзельнікі падзяліліся напрацоўкамі ў галіне стварэння здароўезберагальнага асяроддзя. Так, дырэктар Чысцінскай сярэдняй школы Аляксандр Кісель прадставіў вынікі рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу на прынцыпах педагагічнай эрганомікі”, а дырэктар гімназіі № 1 Горак Сяргей Пруднікаў расказаў пра фарміраванне культуры здароўя і матывацыі для здаровага ладу жыцця ў сістэме “настаўнік — навучэнец — бацькі”. Як выкарыстоўваюцца магчымасці раёна для захавання здароўя навучэнцаў, прадставіла начальнік аддзела па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама Алена Саковіч.

Удзельнікі семінара ўнеслі шэраг прапаноў, сярод якіх — стварэнне на базе ўстаноў адукацыі рэсурсных цэнтраў па здароўезберажэнні, больш прадукцыйнае выкарыстанне магчымасцей прышкольных аздараўленчых летнікаў для ўмацавання здароўя дзяцей. Па выніках работы семінара-практыкуму будзе распрацавана дарожная карта па фарміраванні здароўезберагальнай сістэмы адукацыі.
Прэмію імя Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, уручылі педагогам у Гродне

▪️ Удзел у ёй прынялі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, настаяцель прыхода храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў, благачынны Слонімскай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі.

Цырымонія ўручэння прэміі “За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі” прайшла ў ГрАІРА. Сёлета яе атрымалі:

Святлана Юльеўна Ходар, кіраўнік музея, настаўніца факультатыўных заняткаў сярэдняй школы № 38 імя Кірылы Тураўскага Гродна;
Кацярына Уладзіміраўна Бялоцкая, педагог нядзельнай школы Ваўкавыска;
– калектыў аўтараў Мастоўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета ў складзе загадчыцы Наталлі Пятроўны Палубятка, метадыста Юліі Міхайлаўны Дубаковай і дырэктара Гудзевіцкай сярэдняй школы Сяргея Генадзьевіча Мармыша ⬇️ ;