Образование. Фрунзенского района
1.15K subscribers
69.3K photos
2.57K videos
16 files
2.47K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
Download Telegram
🔥Роднай мове прысвячаю.
Мова родная, трапяткая,
Я нядаўна цябе вывучаю,
Прывітацца ўжо я ўмею🇧🇾!

Наша родная мова самая прыгожая і мілагучная👍. Яна - нібы спеў салаў'я, яна цёплая, як матуліна пяшчота🤗!

У нашай дашкольнай установе ДУА "Дзіцячы сад № 3⃣6⃣5⃣ г.Мінска" прайшоў дзень роднай мовы, які 2⃣1⃣ лютага адзначаюць ва ўсім свеце🌎. Усе нашы мерапрыемствы былі падпарадкаваны ⭐️папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы🔥.

З самага ранку выхавальнікамі👩‍🏫 і спецыялістамі нашай установы праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: выхаванцы гулялі⛹‍♀ ў беларускія  гульні, падарожнічалі па народных казках🏰, удзельнічалі у конкурсе чытачоў, малявалі🖼 раслінны і жывёльны свет Беларусі, арганізавалі тэатральныя пастаноўкі, слухалі творы беларускіх пісьменнікаў і кампазітараў, замацоўвалі назвы прадметаў на роднай мове і шмат чаго іншага🇧🇾.

Цікава і захапляльна прайшоў дзень роднай мовы🔥! Гэта наша багацце, якое мы павінны зберагчы і перадаць падрастаючаму пакаленню🇧🇾!
📚 21 лютага - "Сусветны дзень роднай мовы".

Прапануем да канца лютага наведаць выставу ў бібліятэцы, пачытаць выказванні пра мову беларускіх пісьменнікаў, паслухаць вершы, прысвечаныя роднай мове.

#52школа❤️💚
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌Сегодня состоялась встреча представителей Фрунзенского РО ОСВОД с учащимися 5⃣ и 6⃣ классов.

📌Чернявский Константин Викторович, водолаз 7 разряда, продемонстрировал своё снаряжение🤿, рассказал об алгоритме действий в случае, если человек провалился под лёд.🧊

📌Смусенок Юлия Владимировна, медицинский работник👩‍⚕, наглядно объяснила правила оказания первой помощи в подобной чрезвычайной ситуации.🚑

#СШ2
#ОСВОД
21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска” адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У гэты дзень вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, колькі ў свеце існуе моў, якія мовы на сённяшні дзень знаходзяцца пад пагрозай знікнення, праніклі ў таямніцы роднай мовы.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню пазітыўнага стаўлення да вывучэння роднай мовы ў вучняў, далучэнню падрастаючага пакалення да сваёй нацыянальнай культуры, нацыянальнага мастацтва і выхавання павагі да культуры і традыцый розных нацыянальнасцей.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю! #дзеньроднаймовы #гаварынароднаймове #свята #роднаямова