🇧🇾ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

📍Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца  сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце.

📍У Сярэдняй школе N1⃣9⃣6⃣ г. Мінска імя В. К.Нікіфарава  адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

📌Вучні з 3 па 11 клас  прынялі ўдзел у віктарыне "Смак роднай мовы", чыталі выразна на памяць творы Якуба Коласа,  Янкі Купалы, Максіма Багдановіча,  Уладзіміра  Дубоўкі,  беларускіх паэтаў-юбіляраў 2024 года,  паслухалі казку "Пра рэпку " ў выкананні  пяцікласнікаў.
Вельмі цікава і творча прайшлі майстар-класы "Беларуская мова - мелодыя сэрца", "Палеткаў краса - васілёк", "Лялька-мотанка".

📌Сённяшняе свята ў школе - гэта яшчэ адна нагода  кожнаму  задумацца аб лёсе  нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне,  што засталася нам ад прадзедаў,  аб тым багацці, якім мы павінны ганарыцца і берагчы.

Родная мова,  цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.

#СШ196
#дзень _роднай _мовы