Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊🎖Героі вайны - героі маёй сям'і
❤️#30дней_до_победы

📝У часу ёсць свая памяць - гісторыя. І таму свет ніколі не забывае аб трагедыях, якія ўзрушвалі планету ў розныя эпохі, у тым ліку і аб жорсткіх войнах, якія забралі мільёны жыццяў.🔥

🙏 На жаль, з кожным годам ветэранаў і проста сведкаў вайны, якія маглі б з першых вуснаў расказаць аб тым, чаму нельга дапускаць паўтарэння ваенных дзеянняў, становіцца ўсё менш і менш.

📜 А іх успаміны…вельмі цяжкія і балючыя… І дзеляцца яны імі, можа, трохі скупа і нямнога, але мы разумеем, што для іх гаварыць пра вайну – гэта гаварыць пра сябе, сваё жыццё, у якім было шмат горкіх страт...

☝️Без мінулага няма будучыні. Ведаць гісторыю сваёй сям'і, ганарыцца ёю, пераймаць вопыт сваіх продкаў неабходна, каб будаваць новае жыццё. ❤️💚

#Первомайский
#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы