У дні вясновых канікул у дзіцячым садку № 495  кожны дзень  насычаны цікавымі мерапрыемствамі і мае сваю тэматычную назву.

У аўторак, у дзень пад назвай  «Беларусь мая сінявокая»  для выханцаў былі  арганiзаваны гульні-падарожжа па Беларусі, родным горадзе. Дзецi ўзбагацілі свае веды пра родны край, яго гicторыю, культуру і традыцыі, слухалі вершы, паданні, казкі, малявалі сімвалы краіны, прыроду, гулялі ў дыдактычныя  і рухомыя беларускія народныя гульні.

#вясновыяканікулы