💫 Непарыўная повязь часоў… 💫

☄️Жыццё імкліва ляціць наперад. ☝️Кожны дзень мы карыстаемся багатай спадчынай нашых продкаў і нават не задумваемся над гэтым...

👫Выхаванцы дзіцячага лагера СШ №114 г.Мінска наведалі гімназічны музей “Беларуская хатка”. Тут сабраны рэчы сялянскага побыту стогадовай даўніны, пра якія многія сучасныя дзеці толькі чулі. 🪨Таму выхаванцы, слухаючы экскурсаводаў, шчыра дзівіліся, разглядаючы музейныя экспанаты.🧶

🌼Але гэта была не проста экскурсія, а своеасаблівыя «Гуляшкі» (так называлася падобнае дзейства калісьці) - з элементамі гульні і квэста.🙇

☘️Дзеці праявілі сёння дапытлівасць і кемлівасць. Несумненна, такім дапытлівым, цікаўным будзе везці ў жыцці. І вырастуць яны сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.❤️💚

💚Мы заўсёды рады бачыць Вас у этнаграфічным музеі "Беларуская хатка" гімназіі №9 г.Мінска❤️

#гімназія9
#музейная_педагогіка