Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДЫ!

Сёння ў нашай  хаце свята,
і гасцей у нас багата.
Усіх на свята запрашаем
і сардэчна вас вітаем —
І дарослых і дзяцей,
і шаноўных усіх гасцей!

З такога прывітання пачалося беларускае народнае свята Калядкі ў дзіцячым садзе 4️⃣9️⃣5️⃣ г.Мінска "Буслік". Выхаванцы разам з калядоўшчыкамі спявалі калядныя песні 🎼, гралі на музычных інструментах 🥁, танцавалі 💃, гулялі ў народныя гульні 🐻, вадзілі карагоды 🎄, весяліліся😄. Дзеці з задавальненнем частавалі гасцей рознымі прысмакамі 🥨🧈.

🤗 Радасны i святочны настрой адчуваўся, як у дзяцей, так і ў дарослых. Выдатнае атрымалася свята! 👍

#дзіцячысад495
#каляды