❤️АД УСЁЙ ДУШЫ❤️

Дарыць увагу, павагу і цяпло сэрцаў людзям старэйшага ўзросту важна кожны дзень☝️, але асабліва прыемна ім наша увага ў святочныя дні.❄️🎄

Сёння валанцёры і актывісты БРПА гімназіі 9🏢 ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі
🤝 "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху, Калабан Таццяну Андрэеўну🎖, з якой сябруюць ужо шмат гадоў.💫

🌺Таццяна Андрэеўна быў вельмі кранута праяўленай увагай і сустрэла, як і заўсёды, нашых гімназістаў👫 шчырымі словамі радасці і пажаданнямі дабра.☀️

Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...А памяць аб ваенным ліхалецці - крыніца разумення для падрастаючага пакалення ўсёй важнасці захавання міру і стварэння сёння .

❗️Святы абавязак кожнага - беражліва захоўваць і несці скрозь гады памяць пра тых, хто "каваў" для нас Вялікую Перамогу.⭐️🔥Дзякуючы вызваліцелям, сёння мы можам радавацца шчасліваму жыццю і мірнаму небу.💐

#гімназія9
#лепшыядзеці
#ад_усёй_душы