☝️Лепшы горад - чысты горад💯

Пад такім дэвізам навучэнцы гімназіі 9 🏢, іх бацькі і настаўнікі актыўна далучыліся да рэспубліканскага суботніка, 🧹🪠каб зрабіць нашу сталіцу яшчэ больш прыгожай, камфортнай і ўтульнай.🌳🎍

👍Узброіўшыся неабходным інвентаром,🧹🪣 усе разам з задавальненнем прыводзім у парадак гімназічную тэрыторыю, прымаем удзел у раённым суботніку па добраўпарадкаванні лесапарку "Зялёны Луг".🌲🌳🌲

💚❤️Актывісты БРПА , аддаючы даніну павагі салдатам Перамогі,🎖 прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі 🎖 "Мы гэтай памяці верныя"🎖 і прыбралі магілы воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 🔥

🌧Ранішняе дрэннае надвор'е не сапсавала бадзёры настрой і працаздольнасць. 👍Суботнік праходзіць вельмі натхнёна і актыўна.💪💥

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#рэспубліканскі_суботнік