👆Што вам вядома пра васковыя таблічкі, альбо васкоўкі?

Пагадзіцеся, мала. Добра, калі хто ўспомніць пра тое, што гэта дошчачкі, пакрытыя слоем пчалінага воску. У даўнія часы яны выкарыстоўваліся ў якасці пісьмовага матэрыялу.

Падчас заняткаў у Нацыянальнай бібліятэцы вучнi 3-х класаў сярэдняй школы N190 г.Мінска даведаліся, у якія гістарычныя часы былі распаўсюджаны васковыя таблічкі,
для чаго яны служылі,
дзе ўжываліся.

У якасці творчага задання ўдзельнікі паспрабавалі пісаць па воску пры дапамозе пісала (стыла), як гэта рабілі нашы продкі тысячу гадоў таму.

#СШ190
#шосты_школьны_дзень