🔆ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ ў беларускіх пісьменнікаў і мастакоў🖌📖🎨

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "...Выспела нявеста, нічога не скажаш! ...ва ўсім пайшла ў матку. 3 аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. I косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама выпінаюцца".

🔅Янка Купала пра Бандароўну:
"Як маліны яе губкі,
А твар, як лілея,
Як дзве зоркі, яе вочы,
Гляне - свет яснее. 

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся". 

🔅Аркадзь Куляшоў пра Алесю: "Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці." 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю:
" [Ён] глянуў ёй у вочы, у гэтыя акруглыя цёмныя і такія слаўныя, выразныя вочы, на яе чорныя тонкія бровы, якіх ён не бачыў ні ў аднае дзяўчыны, ні ў кога на свеце. Здаецца, ніколі не адводзіў бы ад яе вачэй!" 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю: "Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся?" 

🔅Максім Багдановіч пра Вераніку:
"I мела дзеўча выгляд маці,
Калі тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Схілялася, як да дзіцяці,
Зіяючы перада мной
У новай пекнасці жывой."
#вясна_прыгажосць_жанчына