4️⃣У "Шырокі" чацвер дагаджалі хатнім жывёлам🐷, ім спецыяльна пяклі пачастункі🥨.

5️⃣У пятніцу – "Цешчын вечар" - сям'я наведвала родных нявесты.

6️⃣У суботу наступалі "Залоўкіны вячоркі". Лічылася, што працаваць удзень можна, а вось вечар - толькі для забаў.🐎🛷

7️⃣У нядзелю кульмінацыяй свята было спаленне🔥 пудзіла🤡 – яно ўвасабляла сабой усё негатыўнае. Нядзеля праходзіла шумна, з песнямі і скокамі💃, з багатымі стравамі. Лічылася, што трэба было 7️⃣ разоў сесці за стол, бо наперадзе - семітыднёвы пост.

📍Таксама існаваў звычай "цягання калодкі", калі халастыя хлопцы🧑‍🦱 хадзілі з бервяном да дзяўчат👩 у пошуках пачастунку. Часта вяскоўцы ладзілі маскарад🎭 і без запрашэння прыходзілі ў госці. Калі гаспадары марудзілі з ласункамі🍭, пачыналася жартаўлівае "спусташэнне хаты", сапраўдны вэрхал, а чалавека валілі на зямлю і абціралі снегам.

Другая назва апошняга дня Масленіцы – Даравальная нядзеля: у гэты дзень належыла прасіць прабачэння ва ўсіх родных👨‍👩‍👦
#советмаяка
#народные_традиции