ШКОЛЬНАЯ СУБОТА Ў ГІМНАЗІІ 28

❗️Традыцыйна трэцяя субота месяца ў гімназіі 28 – кансультацыйная: настаўнікі-прадметнікі займаюцца з дзецьмі, пашыраючы іх веды, удакладняючы незразумелае ў праграмным матэрыяле.

📚Сёння ў гімназіі прайшлі педагагічныя майстэрні, творчыя скарбонкі, інтэлектуальныя гульні і конкурсы.

👀 Бачылі на свае вочы: было цікава!

🔹Вучні 9-ых класаў на занятках "Займальная хімія" 🧪 вывучалі склад хімічных рэчываў, з якіх утварылі 🌲.

🔹Субота - дзень спартыўны! ⚽️🎽🥊
З вялікім задавальненнем вучні пачатковых класаў займаліся таэквандо і пешаходным турызмам.

🔹Батлейка на сучасны лад захапіла вучняў 5-6 класаў. Разам з кіраўніком Будзько Міланай Сяргееўнай дзеці працавалі над пастаноўкай "Маленькі прыц" А.Экзюперы.

СУСТРЭНЕМСЯ Ў СУБОТУ Ў ГІМНАЗІІ 28
#школьнаясуббота
#школьнаяжизнь
#гимназия28