Дарагія дзеці і дарослыя!

🌿🕊 Віншую вас са святам Вялікай Перамогі! Гэты дзень шануюць усе пакаленні нашых землякоў, бо ў ім гісторыі нашых сямей і гісторыя краіны.

Квітнеючыя сёння сады — напамінак нам пра прыгажосць і каштоўнасць мірнага жыцця, якое адваявана нашымі роднымі.

Мы памятаем пра жахлівыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ганарымся мужнасцю нашых продкаў, мы шануем іх подзвігі, беражом здабыты мір і ствараем шчаслівую будучыню нашчадкам!

Ад душы жадаю вам радасных мірных дзён, плёну і поспеху ў працы, дабрыні і любові ў сем'ях, святла і мужнасці ў сэрцах!
Шчасця любімай Беларусі!
Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска
#са_святам🌿🎖
#Вялікая_Перамога