Forwarded from Настаўніцкая
Пасяджэнне рэдакцыйнага савета ў пашыраным фармаце прайшло ў Выдавецкім доме "Педагагічная прэса"

📌 Парадак дня ўключаў падвядзенне вынікаў дзейнасці прафесійных выданняў у гэтым годзе і абмеркаванне планаў на наступны.

Да ўдзелу ў размове былі запрошаны начальнікі аддзелаў па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзяніс Нікіфараў, Старадарожскага райвыканкама Святлана Капачэня і Ленінскага раёна Мінска Наталля Кучынская.

Як заўважыла дырэктар Выдавецкага дома Кацярына Дубінская, такія сустрэчы з падпісчыкамі спрыяюць развіццю выданняў і з'яўленню новых ідэй, бо імклівы час патрабуе пастаяннага абнаўлення.

🔺 Госці адзначылі, што "Настаўніцкая газета", як і яе сайт, ТГ-канал, радавалі ў 2023 годзе новымі рубрыкамі, цікавымі суразмоўнікамі, аператыўнымі навінамі і перадавым вопытам калег. Увогуле, усе выданні Выдавецкага дома, а гэта, акрамя "Настаўніцкай", часопісы "Спорт time", "Народная асвета", газета "Домой!", сеткавае выданне ng-press.by, працавалі ў 2023 годзе эфектыўна, на карысць сістэмы адукацыі краіны.