❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Пісанкі - гэта распісаныя пчаліным воскам і фарбамі сырыя яйкі, якія дораць адзін аднаму на Вялікдзень. У дахрысцiянскi перыяд былi звязаны з веснавымi святамi, сiмвалiзавалi абуджэнне прыроды, яе пладавiтасцi i жыццёвасцi. З прыняццем хрысцiянства ўвайшлi ў абрад Вялiкадня.
А цi ведалi Вы, што яшчэ iснуюць крашанкi, маляванкi, драпанкi i нават капанкi?
Цiкавыя факты
🥚Маляванкi - яйкi, распісаныя прыдуманым узорам.
🥚Крашанкi - звараныя ўкрутую яйкi, афарбаваныя ў адзін колер без узораў. У асноўным, менавіта крышанкі робяць на Вялікдзень, таксама імі гуляюць у гульні.
🥚Крапанкi - яйкi з аднатонным фонам, на які гарачым воскам нанесены плямы, палоскі, крапінкі.
🥚Драпанкi - аднатонна афарбаваныя яйкi, на якія узор прадрапваецца металічным лязом.
А як фарбуеце яйкі Вы
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску