Forwarded from Настаўніцкая
⬆️ Другі аспект, які разглядаўся на пасяджэнні калегіі, — насілле ў дачыненні да непаўналетніх як у сям’і, так і ва ўстановах адукацыі.

— Штогод, на жаль, мы назіраем прырост такіх злачынстваў. Нам неабходна выпрацоўваць новыя нарматыўна-прававыя механізмы ўзаемадзеяння як устаноў адукацыі, так і ўсіх зацікаўленых органаў. Вядома, немалаважную ролю тут адыгрывае і кадравае забеспячэнне. Мы бачым, што ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пытанне камплектавання педагогамі-псіхолагамі стаіць вельмі востра. І асноўнае — гэта ўзровень іх падрыхтоўкі. Таму мы будзем праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне менавіта ўзроўню падрыхтоўкі такіх спецыялістаў. У сувязі з гэтым да канца навучальнага года будзе праведзены рэспубліканскі семінар-практыкум “Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, — дадаў міністр адукацыі.

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні калегіі, і захаванне законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

— Тут мы, на жаль, бачым, што фармалізм і крыху нядбалае стаўленне супрацоўнікаў устаноў адукацыі прыводзяць да фактаў з непапраўнымі наступствамі. Лічым, трэба цалкам перафамаціраваць работу і памяняць стаўленне кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу да такіх дзяцей, — падкрэсліў Андрэй Іванец.

📌 Намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша адзначыў, што ўсе найбольш небяспечныя сітуацыі для жыцця і здароўя, у тым ліку псіхічнага, фарміруючага чалавека становяцца прадметам вывучэння органаў папярэдняга следства.

— У працэсе расследавання крымінальных спраў, якія звязаны з замахамі ў дачыненні да непаўналетняга альбо здзяйсняюцца непаўналетнімі, мы старанна высвятляем прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненню гэтых правапарушэнняў. Нам ёсць што прапанаваць, каб зрабіць умовы фарміравання дзіцяці больш бяспечнымі, каб дзеці выраслі законапаслухмянымі, адказнымі грамадзянамі, захавалі сваё здароўе, дабрабыт і далей годна развіваліся. Адна з асноўных прапаноў — больш актыўны і нефармальны ўдзел педагогаў-псіхолагаў у працэсе фарміравання асобы дзяцей, больш актыўнае вывучэнне ўмоў станаўлення непаўналетніх грамадзян. Тут неабходна звяртаць увагу на пытанні выхавання ў сям’і, на ўмовы не толькі матэрыяльныя, але і псіхалагічныя, — адзначыў Сяргей Аземша.