❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Красавiк — назва чацвёртага месяца года, паходзiць ад слова "красаваць", бо ў гэты месяц з'яўляюцца першыя краскi-кветкi.

☝️🤓 У"Малой падарожнай кнiжцы" Ф. Скарына ўжывае прыгожае слова "квецень".

Народныя прыкметы
🍃Сонейка з красавiцкай горкi ў лецейка коцiцца.
🍃Красавiк ваду падбiрае, красачкi пускае.
🍃У красавiку грымот - цёплы будзе год.
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску