Падзякуем Богу, што год пражылі,
За ўсё, што змаглі мы і што не змаглі,
За хлеб наш штодзённы
і ўсё, што да хлеба,
За сонца, за месяц, за зорнае неба,
За дождж і за снег,
і за ўсе нашы справы,
За добрыя словы і светлыя мары,
За шчырыя сэрцы, за родныя вочы,
За светлыя дні і за цёмныя ночы,
За добрых людзей,
што прыйшлі з дапамогай,
За свет, што нам мілы.
За ўсё дзякуй Богу!
#са_святам
#новый_год_2023❄️