❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Тхор – млекакармячая драпежная жывёла сямейства куніцавых. Яны гуллівыя, гарэзлівыя, забаўныя звяркі, могуць быць хатняй жывёлай.

🤓 Цікавыя факты ❗️

Тхары – сацыяльныя істоты, якія звычайна шукаюць таварыства сваёй чалавечай сям'і або іншых тхароў.
Яны бываюць розных колераў, у тым ліку могуць быць альбіносамі.
Могуць спаць да дваццаці гадзін у суткі.
Усе тхары нараджаюцца з мехам белага колеру.
У тхароў адсутнічае страх перад чалавекам.
Гнуткі хрыбетнік тхароў дазваляе ўлазіць у самыя вузкія адтуліны.
Тхары ўмеюць бегаць задам наперад гэтак жа хутка, як і проста бегаць.
Пры неабходнасці тхор можа вырыць за гадзіну нару глыбінёй да 4-5 метраў.

☀️☀️ Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску