🍃У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
...
🍃Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.

©Пятрусь Броўка
#думка_ў_падарунак☀️🍃