🌅 СВЯТЛО - ПАРАДА МАЯКА🗼 --рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх ў сучаснасць.

Калі зоркі запальваюцца, значыць гэта каму-небудзь трэба! Але ёсць адна зорка-Віфлеемская, якая патрэбна ўсім, бо з ёй прыходзіць святло на нашу зямлю, у нашы дамы, у нашы сэрцы. Каб убачыць гэтае святло на зямлі, трэба гэтага хацець, каб убачыць святло ў доме, трэба над гэтым працаваць, каб убачыць святло ў сваім сэрцы, трэба жыць з любоўю і ласкай.

Раство Хрыстова -- гэта натхненне для нашых душ.👼 Яно прымушае нас думаць пра іншых, накіроўвае нашы думкі да даравання і міласэрнасці🙏.©

🔝У
год гістарычнай памяці ўзнаўляем лепшыя традыцыі святкавання аднаго з найважнейшых святаў для вернікаў.

#советмаяка #па_беларуску
#народныя_традыцыі
#зима_в_радость