👩‍🏫ЗНАЁМЦЕСЯ: ПРАФЕСІЯНАЛ

АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА ПЕКАЧ
, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Ліцэй №2 г.Мінска"

☀️Прафесійнае крэда:
Рабі нечаканае,
Рабі, як не бывае,
Рабі, як не робіць ніхто.
©У. Караткевіч

🏆Прафесійныя дасягненні:
настаўнік-метадыст, член камісіі па правядзенні конкурсу па стварэнні вучэбных дапаможнікаў для школ НІА Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік творчай майстэрні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Мінска.

💯Галоўнае ў працы: "Кожная сустрэча з дзецьмі – падзея, калі дзеці спазнаюць таямніцы лінгвістыкі і літаратуразнаўства, падзея, якая складаецца з дзеі і пытання “Дзе я?” Зацікаўленасць, дапытлівасць, энергічнасць, эмацыянальнасць, крэатыўнасць, адкрыццё, творчасць, працавітасць і адказнасць адрозніваюць нашы сустрэчы".

💻 🔝Вучымся! Карыстаемся!
Блог настаўніка сапраўды цікавы.

#методичка #вучыць_і_вучыцца
#педагогиЛенинского
#мы_профессионалы
#лицей2