На Софийском соборе в Полоцке есть граффити с именами, оставленные, вероятно строителями 11-12 вв. Среди имен заморских, есть три архаичных, местных: Тума, Копыс(ь), Воришко, которые перекликаются с названиями Смоленских рек.

Далее текст Свайксты:

"Агляд унутранасці полацкага Сафійскага сабору для наведніка пачынаецца з каменя, які адшукалі ў падмурку бажніцы і датуюць 11-12 ст. На пачэснае пярвейшае месца камень высунуты, бо на ім, нібы на той косці, выдрапаныя імёны. Не без падставы мяркуюць, што гэта імёны будаўнікоў.

Імёны такія: Давыдь, Тоума (на камені напісана двойчы), Микоула, Кьпьсь, Петьрь, Воришько (напісана двойчы).

Прыкметна, што, як выглядае, палова з іх носіць імёны прынесеныя (Давыд, Мікула, Пётр), але ў другой паловы – імёны даўнейшыя, тутэйшыя, балцкія (Тума, Копыс(ь), Варышка).

Як вядома, у балтаў у антрапаніміі номэны часам да неадрознення такія ж, як і ў гідраніміі. Адпаведныя балцкія рачныя імёны – Тумерта (возера на Верхняй Дзвіне), Копыс (прыток Дзясны на захадзе Смаленшчыны), Воря (прыток Угры на захадзе Смаленшчыны). У Літве: Tumėja, Kapėsė, Varė. І па сёння на Пасожжы, за Дняпром, сустракаюцца прозвішчы кшталту Копасаў, Копысаў, Варэйка, Курышка, Булышка і пад
."

https://svajksta.by/archives/39804

#антропонимика #гидронимы