🗓6 ліпеня ў ДУА "Яслі-сад № 138 г. Мінска" адбылося фальклорнае музычна-спартыўнае свята «Купалле». Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае – падарыць дзецям святочны настрой.
🔅На свята да выхаванцаў завітала Купалінка.У пачатку святочнай праграмы Купалінка распачала гаворку пра гісторыю ўзнікнення «Купалля», паведала, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання.
🔅Выхаванцы спявалі беларускія песні “Беларусачка”, “Купалінка”, “Ой, рана на Івана”, з вялікім задавальненнем гулялі ў народныя і карагодныя гульні “Купалінка”, “Вяночак” і іншыя.
🔅Асобную радасць і азарт выклікалі народныя гульні-эстафеты. Дзеці весела і з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, прыемна было назіраць, як старанна бегалі навыперадкі, як імкнуліся перадаць эстафету іншым удзельнікам.
🔅Выхаванцы таксама пазнаёміліся з некаторымі старажытнымі абрадымі-скачкі праз "вогнішча" і загадванне жадання пры дапамозе стужачкі.
#ЯС_138