Forwarded from БРСМ: live
⚡️БРСМ і ЧЫРВОНКА аб'яўляюць творчы конкурс

«Адзіная краіна — адзіны народ» - які сэнс укладваеш ты ў гэтыя словы? Што нас усіх аб'ядноўвае? Агульная спадчына? Несумненна. Магчыма, вашы родныя былі сведкамі ці ўдзельнікамі пэўных гістарычных падзей ці вам самім ужо давялося спрычыніцца да іх? Адна мова? Так. Ці праўда, што яна — адзін з нацыянальных трэндаў сярод цяперашняй моладзі? Можа быць, наведванне нейкіх мясцін, помнікаў — архітэктурных ці прыродных — зрабіла на вас вялікае ўражанне, прымусіла па-іншаму зірнуць на іх месца ў нашым жыцці? Што вы разумееце пад паняццем «патрыятызм»?

Выказвай сваю асабістую пазіцыю па гэтых пытаннях, адпраўляй матэрыялы да 31 жніўня на адрас zmena2022@mаіl.ru або на паштовы (220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, рэдакцыя газеты «Звязда») з пазнакай «Адзіная краіна — адзіны народ».

Жадаем поспехаў!