​​❤️ З 2 па 8 верасня Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля прыме ў свае сцены адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай і каўчэг з часцінкай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Доступ да святыні будзе арганізаваны з 07:00 да 20:00 штодня па 8 верасня. Рэгулярна будуць здзяйсняцца малебны і акафісты.

📍 Гэта святыня, глыбока шанаваная вернікамі, прыбудзе з Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе знаходзіцца на пастаянным захаванні.

Нагадаем, што напрастольны крыж для царквы Святога Спаса ў Полацку быў выраблены ў 1161 годзе майстрам-ювелірам Лазарам Богшам па замове ігуменні Полацкай Еўфрасінні. Крыж уяўляў сабой каўчэг, у якім знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні: часцінка Дрэва Крыжа Гасподняга з кропляй Крыві Збавіцеля, часцінкі камянёў Гроба Гасподняга і Гроба Божай Маці, часцінкі мошчаў першамучаніка архідыякана Стэфана, велікамучаніка і ацаліцеля Пантэлеімана і кропля крыві велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага.

💔 На жаль, у чэрвені 1941 года Еўфрасіннеўскі крыж знік без следу і да гэтага часу не знойдзены. Аднак у 1997 годзе берасцейскі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч вырабіў яго поўнапамерную копію.

#Gomel #Гомель