​​📍 Вечарам 11 жніўня 2020 года Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў разам апынуліся на вуліцы Маскоўскай у Берасці. Недалёка ад гэтага месца пачалі збірацца людзі. Вечар скончыўся трагічна: Генадзь Шутаў быў смяротна паранены.

Следчыя сцвярджалі, што Шутаў і яго сябар Аляксандр Кардзюкоў з арматурай напалі на міліцыянтаў. Таму сілавікам прыйшлося прымяніць зброю.

💔 Але на запісе з камеры на пад'ездзе ніякага нападу з арматурай няма: Шутава застрэлілі наўпрост у патыліцу ў двары дома.

Медыкі спрабавалі выратаваць ягонае жыццё, але ён памёр 19 жніўня ў менскім вайсковым шпіталі. Пахавалі Генадзя на могілках недалёка ад яго роднай Жабінкі 24 жніўня. Генадзь працаваў кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў, быў байкерам, вёў актыўны лад жыцця. У Шутава засталося пяцёра дзяцей.

🤬 Гісторыя на гэтым не скончылася. 25 лютага 2021 года суд прызнаў Шутава пасмяротна вінаватым у супраціве вайскоўцу з ужываннем гвалту! Яго сябар і сведка забойства Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны за тое ж самае на 10 гадоў калоніі. Сваякі Шутава і Кардзюкова прайшлі ўсё судовыя інстанцыі Беларусі, але пакуль так і не дабіліся праўды.

Людажэры і забойцы пакуль лічаць сябе пераможцамі, але мы ўсё памятаем і абавязкова прыцягнем усіх вінаватых да адказнасці.

#Zhlobin #Brest #Жлобин #Брест