❤️ Пачнем дзень з добрых навінаў! Кніга «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч, нобелеўскай лаўрэаткі з Беларусі, увайшла ў спіс «100 найлепшых кніг XXI стагоддзя» па версіі The New York Times Book Review.

📖 Раман нашай зямлячкі, што працяглы час навучалася і жыла на Гомельшчыне быў уключаны ў рэйтынг выбітных кніг першай чвэрці XXI стагоддзя па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, рэдактараў, выдаўцоў і перакладчыкаў.

👍 Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд» заняла 72-е месца ў рэйтынгу. Спіс быў складзены на аснове апытання сотняў празаікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, рэдактараў, журналістаў, крытыкаў, выдаўцоў, паэтаў, перакладчыкаў, прадаўцоў кніг, бібліятэкараў і іншых літаратурных экспертаў. Рэспандэнтам прапаноўвалася вызначыць «10 найлепшых кніг», апублікаваных у ЗША на англійскай мове пасля 1 студзеня 2000 года. Сярод удзельнікаў апытання былі Стывен Кінг, Сара Джэсіка Паркер, Клаўдыя Рэнкін, Карл Уве Кнаўсгаард, Раксана Гей, Марлон Джэймс і іншыя.