​​📍 1 ліпеня 1909-га года у суседнім Рагачове адчыніла свае дзверы для навучэнцаў мужчынская 4-класная настаўніцкая семінарыя. Чаму гэта важна?

🤓 Гэта была амаль вышэйшая навучальная ўстанова, бо для навучання прымалі ўжо пасля сканчэння народнага вучылішча.

Сярод прадметаў у настаўніцкай семінарыі вывучалі рускую мову і літаратуру, арыфметыку, прыродазнаўства, фізіку, гісторыю, маляванне, спевы, педагогіку, псіхалогію і методыку пачатковай адукацыі, геаграфію, гімнастыку, рамяство (пераплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў), Закон Божы і царкоўнаславянскую мову.

👤 Першым дырэктарам семінарыі быў Дзмітрый Сцяпура. Ён паспеў да гэтага часу пабыць выкладчыкам Віленскага парафіяльнага вучылішча і Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У момант выкладання ў Нясвіжы сярод яго навучэнцаў быў сам Якуб Колас. Пасля менавіта Сцяпура будзе першым дырэктарам Мінскага настаўніцкага інстытута, які заснаваў расейскі імператар Мікалай II.

❗️ Рагачоўская ж семінарыя за гады свайго існавання выпусціла больш за 100 педагогаў пачатковых школ, што дазволіла падвысіць граматнасць у Беларусі.

Нягледзячы на тое, што семінарыя рыхтавала навучэнцаў у духе расейскай дзяржаўнасці: праваслаўе, народнасць і руская мова, сярод яе выпускнікоў беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў і беларускі драматург Васіль Гарбацэвіч. Вада камень точыць, то і беларускасць прабівалася праз мур расейскай адукацыі. Гэтам напамін нам пра тое, што нават у нашыя часу яшчэ не ўсё страчана.

📷 На фота будынак былой семінарыі у савецкія часы. Сёння тут месціцца крама "Родны кут". Такое ў сучаснай Беларусі стаўленне да гісторыі.

#Rogachev #Рогачёв #Рагачоў