​​❤️ Добрыя навіна аб прызнанні за мяжой беларускіх актывістаў і іх справы. Нарвежскі ПЭН прыняў у ганаровыя сябры праваабаронцу і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

📍15 траўня на гадавым сходзе Нарвежскага ПЭНу, філіі сусветнага абʼяднання пісьменнікаў за свабоду слова, у яго ганаровыя сябры ўрачыста прынялі зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

🗣 «Мы ганарымся тым, што падтрымліваем Алеся ў ягонай працы на карысьць дэмакратыі ў Беларусі» — заявіла Анн-Маргрыт Эўстэно, старшыня Нарвежскага ПЭН-цэнтру.

На сустрэчы выступіла жонка Бяляцкага Наталля Пінчук. Яна падзякавала нарвежскім інтэлектуалам і нарвежскаму таварыству за разуменне і падтрымку свабодалюбівых імкненняў беларусаў.

🗣«Алесь нясе ў сабе гэтую ўнутраную свабоду, і ніякія турмы і здзекі не зламаюць яго духоўна», — сказала на сходзе Наталля.

📍Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, які працяглы час юнацтва правёў у суседнім Светлагорску, а вышэйшую адукацыю атрымаў у Гомелі. Заснавальнік праваабарончага цэнтру “Вясна”. Затрыманы ў чэрвені 2021, абвінавачаны ў кантрабандзе і фінансаванні груповак, якія парушаюць грамадскі парадак і асуджаны на 10 гадоў калоніі. 7 кастрычніка 2022 года палітвязню прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

#Belarus #Svetlogorsk #Беларусь #Светлогорск