❤️ Беларускі студэнт стварае гульню пра старажытны Тураў. Рэліз ужо хутка!

📍 Гульня будзе называцца "Tales Of Meadows". Старажытны горад на Палессі стане арэнай у гульне. Назва перакладаецца як "аповесць пра лугі", якія сапраўды раскінуліся вакол горада.

👍 Праектам займаецца студыя Qualestory Games. Адзін з распрацоўшчыкаў Давід Дзядоўцаў — наш герой з БНТУ. У Тураве, што ў Гомельскай вобласці, жыве бабуля Давіда, таму не дзіўна, што хлопец абраў менавіта такую лакацыю.

🙏 Бюджэт у праекта невялікі, але спадзяемся ў распрацоўшчыкаў і Давіда атрымаецца стварыць таямнічую і прыгожую гісторыю беларускага Сярэднявечча. Рэліз гульні запланаваны ў гэтым годзе.

#Turau #Turov #Туров #Тураў