🐐 Майстар-клас “Каза-калядоўшчыца” 🐐

🌟 У рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце 5 снежня 2022 года юныя майстры аб’яднання па інтарэсах “Краіна лялек” (педагог Шамецька Н.С.) ЦДАДіМ “Ветразь” напярэдадні каляд пазнаёмілі навучэнцаў цэнтра з часткай народнай беларускай культуры – цацкай “Каза-калядоўшчыца”.

🙌 Сустрэча прайшла ў сяброўскай, творчай атмасферы.
👍 Кожны ўдзельнiк зрабіў сабе прыгожую цацку, пазнаёміўся з каляднымі прыкметамі.

#каляды