🤸‍♂️ Ужо шосты раз цэнтр «Ветразь» збірае творчыя калектывы з усёй рэспублікі на сваёй танцавальнай пляцоўцы.

🏫 13 красавіка 2022 года ў установе адукацыі «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» (г.Мінск, Старавіленскі тракт,41) сабраліся 14 калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі для таго, каб падзяліцца лакальнымі асаблівасцямі валодання народнымі танцамі на чарговым, VІ адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў «Ветразь – 2022».

💁‍♂️ Прысутнічалі ганаровыя госці: значныя дзеячы культуры, навукі, педагогікі і мастацтва Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі розных СМI.

🤩 Удзельнікаў было больш за сто чалавек.

🌾 Праграма VІ адкрытага конкурсу беларускіх народных танцаў «Ветразь – 2022» падзялілася на дзве паловы:
🔸конкурс танцавальных пар (чатыры ўзроставыя групы),
🔸конкурс танцораў-салістаў
(намінацыі «Заяц», «Жабка» і «Яблычка»).

👉 З правядзеннем конкурсу, радай экспертаў і вынікамі можна пазнаёміцца на сайце Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі «Традыцыйная культура і моладзь».