✔️ 29 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) адбыўся ІІІ Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцый", у якім прыняў удзел фальклорны калектыў "Мілавіца".

📜 Калектыў "Мілавіца" пад кіраўніцтвам Касцяневіч Н.У. і культарганізатара Кульбіцкая В.А. прадставіў даследчы праект "Каляндарна-абрадавыя песні веснавога цыкла ў сучасным свяце "Ляльнік".

Па выніках конкурсу навучэнцы цэнтра "Ветразь" атрымалі дыплом фіналістаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.